Саўка ды Грышка: з намі Марадона, Уга і Фідэль

Источник: Хартия97
Размер шрифта: А А А

Героі Лявона Вольскага пакпілі з нягеглай спробы выратаваць беларускі спорт.

Героі Лявона Вольскагаабмяркоўваюць прызначэньне знакамітага футбаліста Дыега Марадоны старшынём праўленьня беларускага футбольнага клюбу «Дынама-Брэст».

Рэфрэн (Саўка і Грышка):

Марадона, Марадона, Марадона,
ФК «Дынама-Брэст».

Саўка:

Грышка, з намі Марадона!
Цяпер мы будзем чампіёны.
Мы абыграем всех,
Мы абрацём усьпех,
Падымем всех врагоў на сьмех.

Грышка:

Марадона, Марадона...
Вядома ж, дапаможа ён нам.
Пойдзем разам зь ім -
Віскі, какаін,
І будзем мы нумар адзін.

Рэфрэн.

Саўка:

Грышка, з намі Марадона!
А значыць, з намі міліёны.
Вядзёт он за сабой,
Як Чэ Гевара, ў бой
Наш клуб футбольны баявой.

Грышка:

Марадона, Марадона.
Вядома ж, уратуе ён нас.
Ладная мадэль,
Уга і Фідэль...
Глядзі, у штангу не пацэль!

Эти новости могут быть вам интересны







Читайте новое за сегодня ↓ или Оставить комментарий

Tutby   Хартия   Lenta   Белорусский Партизан

Ссылка на источник: Саўка ды Грышка: з намі Марадона, Уга і Фідэль


Посмотрите Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня