Выстава Вольгі Навіцкай «Сны аб мінулым» з 18 мая 2018 года

Размер шрифта: А А А

Выстава Вольгі Навіцкай «Сны аб мінулым» з 18 мая 2018 года

З 18 мая 2018 года ў музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя» (вул. Інтэрнацыянальная, 33 А) пачне працу выстава Вольгі Навіцкай «Сны аб мінулым» з выкарыстаннем тэхналогіі дапоўненай рэальнасці (праграма «Aurasma»).

На выставе будзе прадстаўлена серыя акварэльных работ, прысвечаных гісторыі і архітэктуры Беларусі. Большасць сюжэтаў тычыцца агульнай польска-беларускай гісторыі. Знакамітыя замкі, касцёлы, сядзібы, з якімі звязаныя цікавыя факты гисторыі Польшчы і Беларусі да XX стагоддзя.

Вольга Навіцкая нарадзілася ў Мінску ў 1973г. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў і на сённяшні дзень з’яўляецца намеснікам кіраўніка Міжнароднай асацыяцыі акварэлістаў у Беларусі.

Аўтар прымала ўдзел у шматлікіх міжнародных выставах у Польшчы, Славакіі, Украіне, Партугаліі.

Асаблівасцю гэтай выставы з’яўляецца выкарыстанне тэхналогіі дапоўненай рэальнасці пры дапамозе праграмы «Aurasma». Кожны наведавальнік, у якога на смартфоне ўсталявана гэтая праграма, пры навядзенні смартфона на карціну можа ўбачыць дадатковую выяву. Гэта можа быць сучаснае або гістарычнае фота адлюстраванага на карціне аб’екта або кароткае відэа.

Выстава праходзіць пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Республіке Беларусь.

Эти новости могут быть вам интересны






Читайте новое за сегодня ↓ или Оставить комментарий

Tutby   Хартия   Lenta   Белорусский Партизан

Ссылка на источник:


Посмотрите Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня