«Галоўны скарб — родная мова»


Размер шрифта: А А А

Школьнікі выступілі на сцэне Купалаўскага тэатра з вершамі па-беларуску.

«Дзеці з усёй краіны паказалі, наколькі важна захоўваць самы галоўны скарб — родную мову. Гэта сапраўднае свята беларускай мовы і культуры». Так апісаў праект «Чытаем па-беларуску з velcom» адзін з членаў журы, пісьменнік Уладзімір Ліпскі. 11 мая прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу.

Праект доўжыўся на працягу 8 месяцаў. Спачатку школьнікам трэба было выбраць любы твор беларускіх паэтаў ці пісьменнікаў, выразна прачытаць яго на камеру і размясціць у сацыяльных сетках. Арганізатары атрымалі больш за дзве тысячы заявак з усёй Беларусі. Пасля рэгіянальных этапаў да фіналу дайшлі толькі 35 школьнікаў.

Фіналісты выступілі на вялікай сцэне Купалаўскага тэатра. Выступы пяцёркі пераможцаў — у відэа tut.by.

Эти новости могут быть вам интересны







Читайте новое за сегодня ↓ или Оставить комментарий

Tutby   Хартия   Lenta   Белорусский Партизан


Посмотрите Курсы Валют на сегодня, Главные новости


тв программа на сегодня