Кампанія БелаПАН стала генеральным партнёрам Свята Незалежнасці

Источник: Naviny.by
Размер шрифта: А А А

Беларуская інфармацыйная кампанія БелаПАН стала генеральным партнёрам Свята Незалежнасці 25 сакавіка.

«Абвяшчэньне БНР — адна з важнейшых дат беларускай гісторыі, адзін з мацнейшых камянёў у падмурку незалежнасці нашай краіны. Далучыць да святкаваньня 25 сакавіка як мага больш людзей, пераўтварыць Дзень Волі ў агульнанацыянальнае свята — гэта не проста даніна памяці продкам, што змагаліся за свабоду, але й гарантыя нашага суверэнітэту на будучыню. А для інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, равесніцы Рэспублікі Беларусь, незалежнасць нашай Айчыны заўсёды была і будзе найбольшай каштоўнасцю, дзеля якой варта жыць і працаваць», — адзначыў заснавальнік і дырэктар БелаПАН Алесь Ліпай.

Стагоддзе абвяшчэння БНР будзе святкавацца 25 сакавіка па ўсёй Беларусі. Заяўкі на адпаведныя мерапрыемствы пададзены дэмакратычнымі арганізацыямі шмат у якіх гарадах.

Самае буйное свята адбудзецца ў Мінску. На пляцоўцы ля Вялікага тэатра пройдуць мітынг і вялікі канцэрт. Святкаванне мае афіцыйны дазвол ад гарадскіх уладаў. Легітымным гэтым разам таксама будзе выкарыстанне нацыянальнай бел-чырвона-белой сімволікі.

Незалежнасць БНР была абвешчаная ў ноч на 25 сакавіка 1918 года. Многія гісторыкі лічаць, што менавіта перыяд БНР быў першым этапам дзяржаўнага станаўлення беларускай нацыі. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі прыкладаў шмат намаганняў для арганізацыі нацыянальных інстытутаў. З'явіўся пашпарт грамадзяніна БНР, была ўзаконеная дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня”, у шэрагу краін Еўропы адкрыліся дыппрадстаўніцтвы БНР.

Інфармацыйная кампанія БелаПАН заснавана ў 1991 годзе. Спецыялізуецца на навінах і аператыўнай аналітыцы. Выдае анлайн-газету Naviny.by.

Другие материалы на эту тему:

Памятный знак в честь братьев Луцкевичей открыли в МинскеПамятный знак в честь братьев Луцкевичей открыли в МинскеКто сыграет на Дне Воли: «Крама», «Дзецюкі», Солодуха?Кто сыграет на Дне Воли: «Крама», «Дзецюкі», Солодуха?Статкевіч: калі на Дзень Волі мы будзем толькі святкаваць — згубім аўтарытэтСтаткевіч: калі на Дзень Волі мы будзем толькі святкаваць — згубім аўтарытэтБелорусские власти и оппозиция ведут сложную игру вокруг Дня ВолиБелорусские власти и оппозиция ведут сложную игру вокруг Дня ВолиМилиция готова пресечь провокации 25 марта во время празднования 100-летия БНРБеларуская моладзь правяла ў Нью-Ёрку роварны парад у гонар стагоддзя БНРВ национальном общественном оргкомитете по празднованию 100-летия БНР считают действия Статкевича неправомочными

Эти новости могут быть вам интересны









Читайте новое за сегодня ↓ или Оставить комментарий

Tutby   Хартия   Lenta   Белорусский Партизан

Ссылка на источник: Кампанія БелаПАН стала генеральным партнёрам Свята Незалежнасці


Посмотрите Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня