«Нікому мы не патрэбныя». Пасля рамонту дарогі вазочнік заблакаваны ў сваёй хаце

Источник: tut.by
Размер шрифта: А А А

Уладзімір Вялюк з вёскі Лукомер Бярозаўскага раёна не ходзіць, перасоўваецца на вазку. Але больш за два гады не можа выбрацца са свайго двара самастойна.

Фота: Радыё СвабодаВыехаць перашкаджае сама дарога: два гады таму яе паднялі значна вышэй. З хаты Уладзіміра Велюка ў акно відаць, як машыны едуць ледзь не па-над вокнамі.
«Вы ж мяне замуравалі».

«Яны калі асфальт гэты клалі, то я ім крычаў: вы што, маўляў, робіце? Вы ж мяне замуроўваеце! А яны мне: „У нас пляны“».

Інвалідам Уладзімір стаў пасля аварыі, амаль 30 год таму.

«У 1989 годзе я трапіў у аварыю. Працаваў у калгасе ў Пружанскім раёне, ехалі на ўазіку па працоўных справах, я пасажырам быў… І вось 30 год, лічы, я так вось жыву. Жыў спачатку ў мамы, але цяжка было з 3 паверха спускацца. Купілі мне гэтую хату ў вёсцы. Ну і жыў тут, але ж бачыце — замуравалі…» — кажа Уладзімір.

Фота: Радыё Свабода

Да рамонту дарогі, кажа спадар Вялюк, ён спакойна выязджаў са двара ў краму, да сяброў і нават у суседнюю вёску. Цяпер жа ўз'ехаць на дарогу на вазку няма як:

«Хочацца да сяброў з’ездзіць, пагутарыць хаця б. Улетку яшчэ я сядаю на зямлю ды цягну вазочак за сабой угару на асфальт, а потым сядаю ды еду. А восень, зіма, калі бруд ды дождж…»

Спадар Вялюк кажа, што чатыры разы звяртаўся ў сельсавет з гэтай праблемай. Скардзіўся таксама, што вада з дарогі цячэ яму ў двор:

«Адзін адказ: грошай няма. Ну нікому нічога не трэба! Як у Малечы жыў, у акно глядзеў з трэцяга паверха, так і тут — прыехаў у вёску і ў акно гляджу».

Фота: Радыё Свабода

Пасля аварыі ў 1989 годзе жонка пакінула Уладзіміра Велюка. З ім засталіся два сыны. Але цяпер яны выраслі і жывуць у іншых паселішчах, як і брат Уладзіміра. Брат з сынамі наведваюць яго часта, але не штодня.

Уладзімір мае мотаблок, якім можа сам кіраваць. Улетку часам на мотаблоку ён і выязджаў са двара. Але цяпер не можа, бо колы буксуюць па восеньскай сырой траве. Да таго ж, кажа Уладзімір, выязджаць самому на мотаблоку са двара небяспечна, бо ўгару трэба разганяцца — можна выскачыць пад аўтамабіль.

Фота: Радыё СвабодаФота: «Радыё Свабода»«Лукашэнка казаў, што інвалідам заўсёды дапамогуць, усё зробяць. У гарадах — магчыма. А тут, у вёсцы, нікому мы не патрэбныя. Хоць я працаваў на дзяржаву, але здарылася аварыя — вытворчая траўма», — кажа Уладзімір.

Спадар Вялюк мае каля хаты невялікую майстэрню, дзе рамантуе людзям сельгаспрылады — прыкладам, бензапілу ці касілку. Трымае курэй, свінню. Шмат з чым у сваёй гаспадарцы можа ўправіцца сам. Адзінае, чаго не можа, — выехаць са двара да людзей.

Журналістам не ўдалося дабіцца ў сельвыканкаме каментарыя наконт таго, як можна дапамагчы Уладзіміру Велюку.

За вазочніка заступіўся сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў. Ён паабяцаў, што дапаможа скласці звароты да мясцовых улад з патрабаваннем вырашыць праблему інваліда.

Читайте новое за сегодня ↓ или Оставить комментарий

     



Закрыть окно

А Ваше какое мнение? Оставьте комментарий о новости без регистрации:


Ссылка на источник: «Нікому мы не патрэбныя». Пасля рамонту дарогі вазочнік заблакаваны ў сваёй хаце


Перейти в Афишу, посмотреть Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня

задать вопрос юристу


inf

inf