Павел Севярынец. СТАГОДДЗЕ БХД. Поспех народнай партыі

Источник: Naviny.by
Размер шрифта: А А А

Павел СЕВЯРЫНЕЦПавел СЕВЯРЫНЕЦНарадзіўся 30 снежня 1976 г. у Воршы. У 2000-м скончыў БДУ, атрымаўшы дыплом інжынера-геолага. У 1997-2004 гг. — заснавальнік і кіраўнік “Маладога фронту”. З 2005-га — сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. Больш за 5 гадоў правёў у турмах, на “сутках” ды ў ссылках па палітычных прысудах. Заснавальнік асветніцкіх праектаў “Курсы дыджэяў Адраджэння” і “Шоў беларушчыны”, серыі музычных альбомаў “Беларускі Хрысціянскі Хіт”. Аўтар кнігаў “Дыджэй Адраджэння”, “Пакаленне Маладога Фронту”, “Брату”, “Люблю Беларусь”, “Лісты з лесу”, “Беларуская глыбіня”. Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Аляхновіча, прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Жанаты з Воляй Севярынец. Хрысціянін.

У сярэдзіне 1920-х гадоў хрысціянска-дэмакратычны рух у Беларусі быў ужо выразна аформлены, меў арганізацыйнае ядро і ўласную прэсу. Разам з тым, раздзяленне Беларусі паміж Савецкім саюзам і Польшчай, бальшавіцкі тэрор ва Ўсходняй Беларусі і нацыянальны ды ўнутрыканфесійны ціск у Заходняй, пагрозы камунізму ды фашызму і раздрабненне беларускага незалежніцкага лагеру на мноства партыяў і групаў ставілі пытанне пра выжыванне БХД рубам.

Беларускія хрысціянскія дэмакраты адказалі на выклікі і пагрозы годна ды вынікова: да 1930-х гадоў БХД сталася адзінай беларускай нацыянальнай партыяй, што пашырыла свае шэрагі — і пранесла бел-чырвона-белы сцяг Хрыста праз вялікія выпрабаванні паміж дзьвюма сусветнымі войнамі.

Першай і галоўнай прычынай росквіту БХД, канечне, была яе вернасць хрысціянскім каштоўнасцям. І сама назва, і праграмы, і характар дзеянняў, і склад ставілі ў цэнтр палітыкі БХД Божыя пастановы і абарону чалавека ў евангельскім ключы. Шырокія колы беларускіх вернікаў-каталікоў, а затым і праваслаўных убачылі ў хадэцыі духоўнае, грамадскае, сацыяльнае і палітычнае апірышча.

Па-другое, БХД цвёрда трымалася ідэалаў БНР. Ідэю незалежнасці Беларусі хрысціянскія дэмакраты не прамянялі ані на ўгодніцтва з польскім урадам, што праводзіў паланізацыю “крэсаў”, ані на прапаганду “уз’яднання” з Савецкай Беларуссю, дзе часова ішла беларусізацыя, але душылі гаспадара і верніка.

У выніку менавіта БХД ў міжваенны час узяла на сябе і задачу адстойвання ідэі беларускай незалежнасці, і арганізацыю штогадовых святкаванняў 25 сакавіка.

Па-трэцяе, БХД прадстаўлялі яркія асобы. Найперш гэта, безумоўна, святары — Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Уладзіслаў Талочка, Фабіян Абрантовіч, Язэп Германовіч і іншыя выбітныя пастыры, літаратары, арганізатары ды проста абаяльныя, моцныя людзі, кожны з якіх — легенда беларускага руху.

Акрамя таго, хадэцыі ўдалося заангажаваць цэлы пласт вядомых прафесіяналаў — музыку Паўла Карузу, псіханеўролага Станіслава Грынкевіча, юрыста Віктара Ярмалковіча, агранома Адольфа Клімовіча ды шэраг іншых. Такім чынам, БХД стала жывой ілюстрацыяй да вядомага хадэцкага прынцыпу персаналізму.

Па-чацвёртае, міжканфесійны характар. БХД не замкнулася ва ўтульнай каталіцкай клерыкальнай нішы, а рашуча пайшла да супрацы з праваслаўнымі. Уключэнне ў склад кіраўніцтва праваслаўных, стратэгічны хаўрус з Праваслаўным Беларускім Дэмакратычным Аб’яднаннем, пашырэнне праграмных тэзаў і нават вызначэнняў (“Касцёл/Царква”), супольныя праекты з ТБШ, дзе актыўна дзейнічалі метадысты, а таксама адсутнасць канфесійнай нецярпімасці зрабілі БХД пляцоўкай для супрацы ўсіх хрысціянаў Заходняй Беларусі.

Нарэшце, выразным складнікам агульнага поспеху БХД стала народніцтва, альбо, як сфармулявалі яго ў Заходняй Еўропе, папулярызм — імкненне бачыць грамадства ў яго цэласці і адпавядаць інтарэсам як мага больш шырокіх колаў народу. Адсюль і вызначэнне партыі як пераважна сялянскай, і масавая праца ў гаспадарчым, культурніцкім, дабрачынным кірунках.

Калі б не “санацыя”, бальшавіцкая акупацыя ды вайна — БХД мела ўсе шанцы ператварыцца ў аналаг нямецкай ХДС-ХСС — масавую папулярную партыю.

Першая праграма Беларускай Хрысціянскай Дэмакратычнай Злучнасці, зацверджаная яшчэ ў 1920 годзе, уяўляла сабой хутчэй накід, дэкларацыю, выкладзеную на некалькіх старонках. Але ўжо ў 1926-м, у выніку шматмесяцовага абмеркавання ў “Крыніцы”, партыйнае кіраўніцтва рыхтуе абноўленую, грунтоўную праграму, якая разгортвае перад намі панараму развіцця ўсяго беларускага хадэцкага руху і дае адказы на большасць вострых пытанняў часу.

“У самым першым пункце абвяшчалася імкненне БХД да незалежнасці беларускага народу, аб’яднанага ў незалежную дэмакратычную рэспубліку. Гаварылася, што партыя ідзе да сваіх мэтаў эвалюцыйным шляхам, найперш праз развіццё нацыянальнай свядомасці беларусаў. Далей фактычна ішоў пералік пераўтварэнняў, неабходных для стварэння незалежнай дэмакратычнай краіны: пашырэнне паўнамоцтваў самакіраванняў, дэмакратызацыя суду, незалежная нацыянальная сістэма адукацыі, сацыяльнае заканадаўства і г.д”, — піша часопіс “Спадчына”.

Ключавым, аднак, на той момант, было зямельнае пытанне: беларускія сяляне стагналі, маючы мала зямлі, а памешчыцкія альбо асадніцкія землі, што займалі агромністыя абшары, часцяком не ўрабляліся.

Лідары БХД, найперш ксёндз Адам Станкевіч, настаялі на рашучым патрабаванні перадаць малазямельным альбо беззямельным сялянам зямлю бяз выкупу. Крытыкі (напрыклад, айцец Фабіян Абрантовіч) лічылі гэта ламаннем права прыватнай уласнасці і нават патураннем сацыялізму — але большасць дэлегатаў З’езду 1926 года падтрымала Станкевіча.

Справа ў тым, што вясковыя ксяндзы альбо сяляне, якія складалі ядро актыву БХД, разумелі: без зямлі сяляне-беларусы асуджаныя на рабскую працу ў польскага пана ці расейскага камуніста, і толькі стварэнне масавага прыватнага уласніка дасць падмурак для эканамічнага уздыму і незалежнасці Беларусі.

Праграма БХД 1926 года прадугледжвала:

  • Вядучую ролю мясцовага самакіравання — ва уласнасць самаўрадаў прапаноўвалася перадаваць нават лясы, воды і нетры, самаўрад жа вызначаў і правілы зямельнай рэформы.
  • Незалежнасць судоў, найперш праз суды прысяжных і міравых суддзяў
  • Абавязковае і бясплатнае навучанне на роднай мове
  • Свабоду веры; поўную беларусізацыю Касцёла/Царквы
  • Забарону смяротнай кары
  • Вырашэнне справаў сям’і на аснове хрысціянскай маральнасці
  • Хутарскія гаспадаркі і крэдыты дзеля іх закладання
  • Скасаванне асадніцтва
  • 8-гадзінны працоўны дзень
  • Адзіны прагрэсіўны падатак
  • Шырокую кааперацыю
  • Правы рабочых, нямоглых і пацярпелых ад вайны

З невялікімі зменамі на наступных з’ездах, менавіта гэтая праграма БХД сталася падмуркам для разгортвання і развіцця хрысціянска-дэмаратычнага руху на дзесяцігоддзе — ў пару ягонага росквіту.

З кнігі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя: 1917-2017”

Працяг будзе

Автор: Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Читайте новое за сегодня ↓ или Оставить комментарий

     



Закрыть окно

А Ваше какое мнение? Оставьте комментарий о новости без регистрации:


Ссылка на источник: Павел Севярынец. СТАГОДДЗЕ БХД. Поспех народнай партыі


Перейти в Афишу, посмотреть Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня

задать вопрос юристу


inf

inf