Успамін пра магілёўскія пустыні. «Магілёў майго дзяцінства» Юрася Каласоўскага

Источник: tut.by
Размер шрифта: А А А

«Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Над хвалямі сінеючага Ніла…», — пачынае сваю гісторыю аб Магілёве свайго дзяцінства радкамі Максіма Багдановіча магілёвец Юрась Каласоўскі. І не здарма: дзяцінства магілёўца прайшло ля Дняпра ў мікрараёне Фаціна, які тады толькі будавалі. Хованкі на баржы, фацінскія барханы і небяспечныя гульні на пяску — у новай гісторыі конкурса TUT.BY «Магілёў майго дзяцінства».

Фото: Юрась Колосовский

Класік нашай літаратуры Максім Багдановіч у свой час пісаў пра далёкі ад Беларусі Егіпет, у якім я дагэтуль ні разу не быў. Але ж дзяцінства маё прайшло ў пэўным сэнсе на пясках, раскіданых над хвалямі самай вялікай ракі нашай краіны — Дняпра.

І калі гады маленства я памятаю вельмі мала, то ўспамінаў з дзяцінства, якое прыйшлося на другую палову 1980-х-1990-я гады, ужо значна больш. І пачаць гэты шэраг успамінаў хачу згадкаю пра пераезд нашай сям'і ў 1986 годзе ў новапабудаваны дом на вуліцы Фаціна.

Гэта ўжо цяпер, разглядаючы старыя фотаздымкі і мапы, бачу, што на месцы сённяшніх заліваў, размешчаных па абодвух берагах Дняпра, калісьці былі паплавы, за якімі пачыналіся палі і ўзгоркі…

Фото: Юрась Колосовский
Што памятаецца з таго часу — бясконцы пясок, дамы на пяску. Гэта ўжо пазней я даведаўся, што спецыяльна для будаўнітцва жылога масіву на левым нізкім беразе Дняпра на колішнія паплавы насыпалі колькіметровы слой пяску, здабытага амаль тут жа, на Дняпры. Увогуле, вуліца Фаціна другой паловы 1980-х не проста нагадвала суцэльную будову, але фактычна з’яўлялася своеасаблівай выспай у моры насыпанага пяску. Можна было нават паспрабаваць сябе ў ролі кіроўцы сапраўднага асфальтаўкладчыка!

Фото: Юрась Колосовский
І ўжо на гэтым пяску будаваліся новыя вуліцы: найперш гэта вуліцы Фаціна і Маўчанскага.

Фото: Юрась Колосовский

Пабачыць пясок можна і сёння — варта прагуляцца па ваколіцах вуліц Цярохіна, Залатавустаўскага, дзе яшчэ 10 год таму была своесаблівая пясчаная пустыня з рэдкім кустоўем ды невялікімі аазісамі травы… Дарэчы, яркі ўспамін пра гэтую «пустыню» звязаны ўжо з часамі юнацтва: менавіта сюды прыходзілі з братам трэніравацца: пабегаць па пяску, паштурхаць ядро, якое, закапаўшы да наступнай трэніроўкі ў пясок, так больш і не знайшлі.

А з дзяцінства запомнілася будаўніцтва дарогі з мостам праз Дняпро, які звязаў Задняпроўе з цэнтрам праз мікрараён Юбілейны. Дзецьмі мы вельмі любілі хадзіць на даўжэзны пясчаны насып, лазіць па ім, шукаючы розныя цікавыя каменьчыкі. Гэтыя назбіраныя камяні мы потым ацэньвалі (у рублях, здаецца) ды мераліся сваім «багаццем». Таксама вельмі любілі залазіць у пустыя каналізацыйныя люкі, рабіць там нейкія схованкі.

Аднойчы пайшлі гуляць праз гэты насып далей, перайшлі нават праз чыгуначны насып. Запомнілася, што вярталіся позна ўвечары, а нас ужо шукалі бацькі, якія па дымным «водары» хутка вызначылі, што мы недзе ўжо палілі вогнішча. Акрамя таго, у той час мы вельмі любілі хавацца пад недабудаваным мостам сённяшняй развязкі каля экстрымпарку: мы залазілі за пясчаны бруствер амаль пад самыя бетонныя пліты да таго месца, дзе яны злучаліся з зямлёй, рабілі сабе там чарговыя схованкі.

Яшчэ вельмі добра памятаюцца нашы шматлікія паходы «на заліў» — так мы называлі штучна створаную, відаць, у 1970-я гады затоку Дняпра ў раёне сённяшняй вуліцы Фаціна.

Фото: Юрась Колосовский

Тады там працавалі машыны па здабычы пяску, стаялі баржы, на якія грузілі намыты з вады пясок. А мы, дзеці, круціліся вакол пантонаў, на якіх мацавалася велізарная труба, па якой гэты самы пясок разам з вадою трапляў на бераг, утвараючы маляўнічыя краявіды — своеасаблівыя дзюны ды барханы з азярцамі вады паміж імі. Мы гадзінамі і днямі бавілі там час, лазячы па адвесных пясчаных сценах ды коўзаючыся з пясчаных гор — цяпер толькі разумею, наколькі гэта было небяспечна. А мы ж яшчэ там рабілі нейкія пячоры, шукалі ракушкі ды каменьчыкі прыгожыя, якіх багата было ў паднятым з глыбіні пяску!

Цікава, што пантоны не прыбіралі зімою — і яны ўмярзалі ў лёд, па якім мы бегалі ад лункі да лункі паміж шматлікіх рыбакоў, цікуючы, што ж тыя злавілі ў нашай рацэ.

Фото: Юрась Колосовский

Улетку адным з самых любімых месцаў для гульняў была старая баржа, якую чамусьці пакінулі на вузкім перашыйку паміж залівам і самім Дняпром: гуляць там у хованкі, прабіраючыся па іржавых адсеках ды раз-пораз вылазячы на палубу, было сапраўднай асалодай і цудоўнай прыгодай!

Пясок яшчэ доўга таварышаваў нам. І сумна было б на ім без вады — якое ж шчасце, што тая была побач: цешыла і радавала нас плынь Дняпра, пясок якога стаў трывалым падмуркам новых вуліц роднага горада.

Фото: Юрась Колосовский

І сёння, гуляючы па вуліцах, пабудаваных на пяску, адчуваю і разумею, што там, пад ім, спяць адвечным сном дняпроўскія паплавы.

Фото: Юрась КолосовскийПроголосовать за лучшую историю, присланную на конкурс «Могилев моего детства», можно будет в середине августа. Победителю, напомним, достанется 100 рублей.

Читайте новое за сегодня ↓ или Оставить комментарий

     



Закрыть окно

А Ваше какое мнение? Оставьте комментарий о новости без регистрации:


Ссылка на источник: Успамін пра магілёўскія пустыні. «Магілёў майго дзяцінства» Юрася Каласоўскага


Перейти в Афишу, посмотреть Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня

задать вопрос юристу


inf

inf