Рыгор Астапеня. КРАІНА ТРЭЦЯГА ГАТУНКУ. Як паміраюць вёскі і малыя гарады

Источник: Naviny.by
Размер шрифта: А А А

Рыгор АСТАПЕНЯРыгор АСТАПЕНЯПаходзіць з Салігорска. Заснавальнік і галоўны рэдактар сайта “Ідэя”. Дырэктар па развіцці і аналітыкам Цэнтра Астрагорскага. Рыхтуе PhD дысертацыю “Міжнародная ідэнтычнасць Беларусі” ў Варшаўскім універсітэце.

6 рублёў у месяц менавіта на такі заробак шукае беларуская пошта прыбіральшчыцу ў Ровенскай Слабадзе. І можна было б сказаць, што гэта асобны выпадак у нейкай там вёсцы ў Рэчыцкім раёне, але насамрэч гэта даведзены да абсурду доўгатэрміновы трэнд. І гэты трэнд усё больш падобны да realityshow, у якім галоўны герой, Беларусь “трэцяга гатунку”, насуперак усім перашкодам спрабуе выжыць.

Пратэсты ў рэгіёнах нарэшце вынеслі беларускую палітыку за Мінск. Апынулася, што за МКАДам таксама ёсць людзі, гатовыя выходзіць на вуліцы, бо імі зацікавілася палітыка. Заробкі там падаюць хутчэй і ніжэй, чым у сталіцы, а месцаў працы там усё менш. Але праўда ў тым, што пратэставалі тыя, якія належаць да Беларусі “другога гатунку”: абласныя цэнтры і больш-менш вялікія гарады.

Самыя ж праблемныя рэгіёны, Беларусь “трэцяга гатунку”, застаюцца па-за радарам. Гэта вёскі і малыя гарады, якія насамрэч з’яўляюцца вялікімі вёскамі і маюць да 50 тысяч жыхароў. У такіх жыве каля траціны беларусаў, і адзіным такім горадам, дзе адбыліся пратэсты ў лютым-сакавіку, з’яўляецца Рагачоў.

Паняцце вялікіх вёсак не павінна быць абразлівым. Хутчэй гаворка пра тое, што гэтыя гарады не маюць вялікага ўнутранага рынку, таму там не асабліва развіваецца прыватны бізнес. Лёсы гэтых гарадоў звязаныя з некалькімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі, як лёсы вёсак з калгасамі. А стан прадпрыемстваў і калгасаў сёння сумны.

Адпаведна гэтыя гарады з вёскамі маюць сёння найбольш праблемаў. У Беларусі часта паўтараюць, што за гады незалежнасці мы страцілі мільён жыхароў. Але праўда ў тым, што Мінск, абласныя цэнтры ці буйныя заможныя гарады, як Салігорск ці Наваполацк, няспынна раслі дзякуючы міграцыі ці паглынанню суседніх вёсак. Спусташаліся ж акурат малыя гарады і тыя самыя вёскі.

Яшчэ некалькі гадоў таму Мінэканомікі прагназалава, што да 2032 году 77 са 118 беларускіх раёнаў будуць мець менш за 15-20 тысяч жыхароў.

І прычыны вымірання даволі вядомыя — адсутнасць працы, а нават калі яна ёсць, то цяпер яна вось такая — за 6 рублёў у месяц. Пенсіянеры у гэтых мясцовасцях ледзь не самыя заможныя людзі, дактары маладаступныя, школы за асобнымі выключэннямі вядома якой якасці, пра алкагалізм тут наагул няма чаго казаць. І пратэстаў там няма — бо не тое, што да Лукашэнкі, адтуль і да апазіцыі са СМІ не дакрычацца.

І гледзячы на ўсё гэта, складваецца ўражанне, што ўсе мы глядзім абрыўкі нейкага reality show — выжыве беларуская вёска ці не, знойдуцца ахвотныя працаваць за 6 рублёў у месяц ці не. Яшчэ горш, што гэтае reality show па вялікім рахунку нікога не цікавіць — Беларусь “трэцяга гатунку” памірае моўчкі і без асаблівай увагі.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Автор: Рыгор АСТАПЕНЯ

Читайте новое за сегодня ↓ или Оставить комментарий

     



Закрыть окно

А Ваше какое мнение? Оставьте комментарий о новости без регистрации:


Ссылка на источник: Рыгор Астапеня. КРАІНА ТРЭЦЯГА ГАТУНКУ. Як паміраюць вёскі і малыя гарады


Перейти в Афишу, посмотреть Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня

задать вопрос юристу


inf

inf