Афиша

Тры Жызэлі

Жанр:
драма
Описание:

Прэм’ера: 12 Cтудзеня 2013

Жыццёвы шлях жанчыны – заўсёды цікавая гісторыя. Пры гэтым, калі старонкі лёсу пачынаюцца менавіта ў сапраўднай Францыі, а спыняюцца ў ціхай беларускай вёсцы – абставіны захапляючыя ўдвая.

Падзеі п’есы Андрэя Курэйчыка, створанай паводле рэальнай гісторыі жыцця Жызэль Купэс, адбываюцца ў трох этапах: Францыя 1940 года, беларуская вёска Карзуны ў 1957 і 1999 гадах. Аб чым марыць маладая дзяўчына Жызэль, што адчувае дарослая жанчына Жызэль Купэс, кардынальна змяніўшая лёс, і аб чым шкадуе сталая “Жызэлька” ў акружэнні сваіх вясковых суседзяў? Спектакль, менавіта аб гэтым.

Але чаму падзеі склаліся наступным чынам? Што паспрыяла нечаканаму пераезду? Як адчувае сябе інтэлігентная францужанка ў рэаліях звычайнай вёскі? І чаму напрыканцы жыцця даражэй за ўсе скарбы на зямлі для Жызэлі становіцца звычайная сіняя лямпачка?...

Над спектаклем працавалі:
 
Рэжысёр-пастаноўшчык - Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык - Андрэй Меранкоў
Кампазітар – Дзмітрый  Фрыга
Памочнік рэжысёра – Таццяна Рабчыкава
 
У ролях:
 
Жызэль асенняя -  народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, Галіна Чарнабаева
Жызэль летняя - Людміла Сідаркевіч
Жызэль вясенняя - Вераніка   Буслаева, Гражына Янулевіч (студэнтка БДАМ)
Луі - Канстацін Воранаў
Жаклін - Ганна Маслоўская, Ганна Палупанава
Анна - Наталля Халадовіч, Алеся Прохарава (студэнтка БДАМ)
Франсуа - Мікалай Стонька, Ілля  Ясінскі
Іван Ільіч - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў, Сяргей Шымко
Ніна - Алена Баярава
Сяргей - Максім Брагінец, Дзяніс Паршын
Віктуар дзяўчынка - Маша Халадовіч, Аліса Палупанава
Віктуар дарослая - Марыя Пятровіч
Колька - Максім Паніматчанка, Дзмітрый Давідовіч
Ханаў - Андрэй Дабравольскі, Павел Давыдоўскі
Інга - Анастасія Баброва, Марына Здаранкова
Камандзір - Дзяніс Варанцоў, Дзмітрый  Цяслоўскі





Перейти в Афишу, посмотреть Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня

задать вопрос юристу


inf

inf