Цудадзейныя прыгоды на дзве дзеі паводле казкі А. Волкава “Чараўнік ізумруднага горада”
Ягор Лёгкін
Спектакль на беларускай мове ад 6 гадоў
Рэжысёр-пастаноўшчык – Ягор ЛЁГКІН Мастак-пастаноўшчык – Дар’я ВОЛКАВА Пераклад – Зміцер КОЛАС Рэжысёр – Дзяніс КСЯНЕВІЧ Кампазітар – Валеры ВОРАНАЎ Балетмайстар – Яфім ФАДЗЕЕЎ Пастаноўшчык сцэнічнай пластыкі – Анастасія АСТАПЕНКА Мастацкі кіраўнік тэатра – Уладзімір САВІЦКІ
Дзе знайсці чарадзея, які б табе дапамог? І што рабіць, калі ў самы адказны момант чараўнік не з’яўляецца? Дзяўчынка Элі, яе верны сабачка Татошка, Страшыдла, Жалезны дрывасек і Баязлівы леў – у пошуках Гудвіна самі стараюцца быць цудадзеямі свайго лёсу. Але ці змогуць яны стаць такімі ж магутнымі, як вялікі Гудвін, ці змогуць раскрыць яго ТАЯМНІЦУ?