Афиша

Таямніца Келз / Беларускія ўікэнды

Описание:

17-19 сакавіка ў кінатэатры «Масква» у рамках праграмы «Беларускія ўікэнды» пройдуць паказы анімацыйнага фільма «Таямніца Келза», агучанага на беларускую мову.

Мультфільм распавядае казачную гісторыю, заснаваную на рэальных падзеях 9 стагоддзя ў Ірландыі. Галоўны герой, хлопчык Брэндан, жыве ў абацтве Келз. Неўзабаве ў гэтае абацтва прыбывае славуты асветнік Эйдан з нейкай таямнічай кнігай… У далейшых прыгодах будуць удзельнічаць не толькі яны, але і чароўная дзяўчынка Ашлінг з лесу, і кот Эйдана Пангурбан.

Крытыкі па ўсім свеце з захапленнем сустрэлі «Таямніцу Келза». Стужка была адзначана шэрагам узнагарод і намінацый, уключна з намінацыяй на «лепшы анімацыйны фільм» прэміі Оскар.

Дзякуючы найпрыгажэйшай графіцы, якую аглядальнік afisha_ru назваў «шэдэўрам дэкаратыўнай анімацыі», а таксама цікаваму і глыбокаму сюжэту, фільм спадабаецца як дзецям, так і дарослым.

Фільм агучаны на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom | Атлант тэлекам. У агучцы ўдзельнічалі Павал Харланчук, Ганна Хітрык ды іншыя вядомыя беларускія акцёры.

Фільм дэманструецца на беларускай мове.


  • Вс
    26 Мар
Москва
(8 017) 203 14 48
(8 017) 203 27 10 автоответчик
17:50



Перейти в Афишу, посмотреть Курсы Валют на сегодня, Главные новости, Знакомства

тв программа на сегодня

задать вопрос юристу


inf

inf