Афиша

Тарас на Парнасе

Жанр:
сценическая шутка
Режисер:
Наталля Башава
В ролях:
Тарас - Андрэй Кізіно, Параска, Гера - Наталля Гарбаценка, Зоська, Геба - Ганна Казлова, Людзміла Асмалоўская, Севярын, Зеўс - Юры Жыгамонт, Вераніка, Венера - Вольга Бранкевіч, Грышка, Геркулес - Уладзімір Іваноў, Віктор,
Описание:

БЕЛАРУСКІ РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР ЮНАГА ГЛЕДАЧА

Паэма "Тарас на Парнасе" лічыцца візітоўкай беларускай паэзіі ХIХ стагоддзя, а самаго Тараса можна параўнаць з Тылем Уленшпігелем Шарля дэ Кастэра і Кала Бруньёнам Рамэна Ралана, бо ён з’яўляецца яскравым увасабленнем нацыянальнага характара, тыпа беларуса..."
Сяргей Кавалёў

Асновай п'есы Сяргея Кавалёва паслужыла сатырычна-гумарыстычная паэма ананімнага аўтара "Тарас на Парнасе" - адзін з вяршынных твораў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.

Гісторыкі літаратуры многія дзесяцігоддзі б'юцца над разгадкай таямніц "Тараса".

Доўгі час паэма распаўсюджвалася ў рукапісах і вуснай перадачы і апублікавана ўпершыню ў газеце "Минский листок" 16 мая 1889 года.
Каму толькі гэты шэдэўр не прыпісвалі! І Дуніну-Марцінкевічу, і Вярыгу-Дарэўскаму, і Тапчэўскаму, і Равінскаму, і нават бегламу дзекабрысту, які пад імем Яўхіма Крупенькі нібыта жыў у Клімавіцкім павеце. Найбольш важкім было меркаванне этнографа Е.Раманава, што аўтар паэмы - студэнт (ці студэнты) Горы - Горацкага земляробчага інстытута. Студэнцкае асяроддзе сапраўды вельмі спрыяльнае для з'яўлення такога па-маладому гарэзлівага і ў той жа час вельмі глыбокага твора, нюансы якога мог ацаніць толькі дастаткова падрыхтаваны чытач.

Пасля 1889 года "бяспашпартная" паэма вытрымала мноства выданняў, адыграўшы вялікую ролю ў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў, у станаўленні літаратурнай мовы, у развіцці ўсёй беларускай літаратуры. Цудоўны твор дагэтуль мае нязменны поспех, служыць як бы своеасаблівай візітнай карткай Беларусі. Гэта адзін з першых твораў новай беларускай літаратуры, які перайшоў межы Беларусі, атрымаў вядомасць у суседзяў.





Перейти в Афишу, посмотреть Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня

задать вопрос юристу


inf

inf