Афиша

Раскіданае гняздо

Жанр:
трагедия
Режисер:
Аляксандр Гарцуеў
Описание:

Сёлета спаўняецца 100 гадоў драматычнаму твору “Раскіданае гняздо” вялікага беларускага песняра Янкі Купалы. Рэжысёр Аляксандр Гарцуеў у сваёй новай пастаноўцы задаецца пытаннем: што і як змянілася праз стагоддзе ў самасвядомасці беларусаў.

Падзеі п’есы рэжысёр пераносіць у нашу рэчаіснасць, дзе дзіўным чынам многае супадае: мары аб лепшай долі, пошук свайго месца і шчасця ў жыцці, барацьба за маёмасць, сацыяльны мезальянс, канфлікт пакаленняў...  Гэтыя праблемы застаюцца актуальнымі для звычайных людзей ва ўсе часы.

У цэнтры ўвагі трагедыя звычайнай сям’і, вымушанай шукаць выйсця са складанага становішча. Ёй трэба пакінуць сваё жыллё, паколькі юрыдычна яно належыць іншаму чалавеку. Але гонар і асэнсаванне таго, што менавіта тут, у гэтым доме, пражыло не адно пакаленне продкаў, не дазваляюць жыхарам проста так пакінуць яго. Яны гатовыя і судзіцца, і трываць, і з сякерай устаць, каб абараніць сваё права жыць тут.

У выніку складанай унутранай барацьбы кожны ўдзельнік сямейнай драмы абірае свой  пуць. Некалі вялікая сям’я, моцна звязаная кроўнымі сувязямі, распадаецца. Наперадзе непрадказальнасць, шлях у невядомае…

Рэжысёр-пастаноўшчык - Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык - Таццяна Сакалоўская
Балетмайстар - Аляксандр Цебянькоў

Над спектаклем працавалі:
Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык – Ігар Анісенка
Кампазітар – Дзмітрый Фрыга
Балетмайстар – Вольга Скварцова

У ролях:
Лявон – заслужаны артыст РБ Ігар Сігаў, заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў
Марыля – Людміла Сідаркевіч,  Алёна Баярава
Сымон – Максім Брагінец,  Андрэй Новік
Зоська – Вольга Скварцова, Наталля Халадовіч
Данілка – Ілля Ясінскі,  Арцём Курэнь
Старац – Сяргей Шымко, Максім Паніматчанка
Незнаёмы – Дзмітрый Давыдовіч,  Дзяніс Варанцоў
Паніч – Дзяніс Паршын, Аляксандр Марчанка
Дворныя людзі – Мікалай Стонька,  Дзмітрый Цяслоўскі

Прэм’ера - 10 лістапада 2006 года
Спектакль на беларускай мове
Працягласць 2 гадзіны 10 хвілін з антрактам





Перейти в Афишу, посмотреть Курсы Валют на сегодня, Главные новости, Знакомства

тв программа на сегодня

задать вопрос юристу


inf

inf