Афиша

Паўлінка

Жанр:
комедия
Режисер:
Леў Літвінаў
В ролях:
Паўлінка - Святлана Зелянкоўская, Валянціна Гарцуева, Юлія Шпілеўская, Кацярына Яворская, Сцяпан Крыніцкі - Генадзь Гарбук, Андрэй Кавальчук, Аляксандр Гарцуеў, Альжбэта - Ала Долгая, Марыя Захарэвіч, Пранцысь Пустарэвіч - Генадзь Аўсянніка
Описание:

Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы

Янка Купала.

Камедыя ў 2-х дзеях.
Працягласць – 1 гадзіна 50 хвілін
Прэм’ера – 23 мая 1943 года

Рэжысёр – Леў Літвінаў
Мастак – Барыс Малкін
Кампазітар – Яўген Цікоцкі

У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон!

Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.

Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1943 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.





Перейти в Афишу, посмотреть Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня

задать вопрос юристу


inf

inf