Афиша

Ноч у музеi Якуба Коласа «Святло ў акнe»

Описание:

СВЯТЛО Ў АКНЕ

Праграма свята, прысвечанага Міжнароднаму дню музеяў, 16 мая 2015 года

16.00 – экспазіцыя музея Якуба Коласа
Інтэрактыўная тэатралізавана-касцюміраваная экскурсія «Ажыўшая экспазіцыя»

Толькі дзве экскурсіі!!! Госці музея змогуць убачыць незвычайнае дзейства. Героі «ажыўшай» экспазіцыі ўзновяць каларыт часу, данясуць да наведвальніка дыханне эпохі, прадаставяць магчымасць праявіць творчыя здольнасці і раскрыць свой патэнцыял. Відовішчнасць і эмацыянальнасць, інтэрактыўнасць і займальны аповяд дазвалюць ўдзельнікам экскурсіі незабыўна правесці час.

17. 00 – вялікая гасцёўня музея
Канцэрт “Шэдэўры еўрапейскага барока” ансамбля “Камерныя салісты Мінска”

У праграме:
Ёзэф Вельфль - Саната рэ мінор для віяланчэлі і фартэпіяна
Джавані Паізіела - Саната рэ мінор для фартэпіяна
Ёзэф Гайдн - Трыо Соль мажор для флейты, віяланчэлі і фартэпіяна

Выканаўцы: Галіна Мацюкова, флейта-траверса
Аляксей Афанасьеў, віяланчэль
Дзмітрый Зубаў, фартэпіяна

16. 00 – 18.00 – выставачная зала музея
Выстаўка “Дарогамі вайны Якуба Коласа” да -годдзя Вялікай Перамогі
17.00 – 18.00 – выстаўка на адну гадзіну “Гісторыя аднаго экспаната”

Мерапрыемствы на музейнай сядзібе:

18.00—20.30 – альтанка на музейнай сядзібе
Музейныя майстар-класы па вырабе паштовак у тэхніцы “квілінг”, майстар-клас па напісанні карцін у незвычайнай тэхніцы

18.00— 18.15 – “паэтычная” пляцоўка
“І, здавалася, жывое нешта йшло ад гэтых струн…”
Да 90-годдзя паэмы “Сымон-музыка”

Тэатр-фрай. Літаратурная кампазіцыя паводле паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валянціна Салаўёва пад акампанемент скрыпкі.
Неад’емнай часткай беларускага кірмашу быў тэатр. Разам з усім вядомай батлейкай распаўсюджванне набыў і так званы “тэатр-фрай”. Сутнасць яго складалася ў тым, што на кірмашовай плошчы на зямлі акрэслівалі кола, у якім артысты вандроўных гуртоў паказвалі прадстаўленні альбо выступалі з вакальнымі і танцавальнымі нумарамі.

Экспрэс-урокі гульні на аўтарскіх музычных інструментах

Перфоманс паводле твораў Якуба Коласа (сумесна з кафедрай рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў).

16.30—17.00 Выступленне ўзорнага духавога аркестра “Фанфары Нямігі”
Духавы аркестр "Фанфары Нямігі" з'яўляецца уладальнікам Гран-пры і лаўрэатам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2004, 2009). Лаўрэат XV фестывалю "Fanfares sans Frontiers" (г. мазама, Францыя, 2002), лаўрэат (2-е месца) Міжнароднага конкурсу духавых аркестраў "Пальмавая галіна Сан-Рэма" (г. Сан-Рэма, Італія, 2003).

18.30 – 18.40 – Выступленне дзіцячай харэграфічнай студыі
18.40 – 19.00 – Паказальнае выступленне выхаванцаў “Vyaselka Stars”
19. 00 – 21.00 – Фэст вулічных тэатраў
19.10—19.40 - [ОТРАЖЕНИЯ]
19.40—20.10 - “Гістарыён”
20.15—20.45 - “Тэатр на гары”
20. 50 – 21.00 - Студыя этнічнай пластыкі Марыі Юрынай "KETRI"

Усе госці вечара змогуць бясплатна зрабіць імгненныя фотаздымкі з Instagram ад рэкламна-забаўляльнага праекта #NETgram

Мерапрыемствы ў музеі Якуба Коласа (ІІ паверх)

19.00—20.00 Толькі на працягу адной гадзіны ў кожнага наведвальніка будзе унікальная магчымасць запісаць запаветнае жаданне за сталом Якуба Коласа чарніламі і пяром паэта

21.00—22.30 – ІІ паверх музея, гасцёўня Дома Коласа
ВЕЧАР У ФРАНЦУЗСКІМ СТЫЛІ

Міжнароднае тэатральнае аб’яднанне “ТЕАТРА”
Прыватны тэатр лялек, святла і цені “ДОМ СОНЦА”

23.00-00.00 – ІІ паверх музея, гасцёўня Дома Коласа.
Выступленне гурта “Сундук”

Што такое Сундук? Гэта зручны прадмет, скрыня, скрынка з вечкам для захоўвання. Захоўвання чаго? Ды чаго заўгодна! Нам заўгодна захоўваць у ім гісторыі, абрыўкі фраз, крыўды, настроі, падарункі - ды ці мала што яшчэ. Гэта як памяць. Кожны дзень ты даведаешся аб нечым новым, адчуваеш, жывеш, адкрываеш нешта новае - і гэта пачуццё, пах або адкрыццё застаецца ў тваёй памяці. І па сканчэнні некаторага часу ты адчыняеш свой Сундук памяці, і адчуваеш даўно забыты пах дзяцінства ці ўяўляеш сабе любімых людзей, якіх ужо няма, а можа быць, ўспамінаеш тое, што даўно забыўся, або знаходзіш тое, што страціў.





Перейти в Афишу, посмотреть Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня

задать вопрос юристу


inf

inf