Афиша

Крышталёвы туфлік

Режисер:
Сяргей Кавальчык
В ролях:
Ігар Пятроў, Алена Сідарава, Дзіяна Камінская, Крысціна Казак, Мікалай Кучыц, Міхаіл Зуй, Максім Карасцялёў, Марта Голубева, Юлія Шпілеўская
Описание:

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы рыхтуецца прэм’ера спектакля «Крышталёвы туфлік» у пастаноўцы Сяргея Кавальчыка паводле твораў Шарля Перо, Яўгена Шварца і Тамары Габэ. Першыя паказы адбудуцца 12-13 лістапада.

Звяртаем Вашу ўвагу, што абодва прэм'ерныя паказы ранішнія. Пачатак спектакля ў 11:30.

Старадаўняя казка пра Папялушку і Каралевіча нарадзілася шмат стагоддзяў таму і з таго часу ўсё жыве і жыве, і кожны распавядае яе на свой капыл. У Купалаўскім тэатры яе распавядае рэжысёр Сяргей Кавальчык: ён дадаў найбольш дынамічныя і дасціпныя моманты са знакамітых тэкстаў Яўгена Шварца і Тамары Габэ да славутай казкі Шарля Перо, захаваўшы яе як сюжэтную аснову і найбольш чулую версію гэтай гісторыі. І для ўсіх жыхароў Казачнага каралеўства напісаў музычныя нумары. Чароўны баль-маскарад яшчэ раз нагадвае дзецям і дарослым, што цуды здараюцца – калі ў цябе шчырая душа і добрае сэрца. З невялічкай дапамогай Феі-Хроснай.

Аўтар інсцэніроўкі — Сяргей Кавальчык, пераклад на беларускую мову зрабіў Ігар Скрыпка. Сцэнаграфію стварыла Аляксандра Кавальчык, касцюмы — Марыя Герасімовіч. Аранжыроўка Канстанціна Яськова, музычны кіраўнік пастаноўкі — Андрэй Іваноў.

Рэжысёр гаворыць, што не абмяжоўвае ўзрост глядацкай аўдыторыі: «Умоўна кажучы, ад 4 да 16 гадоў, але абяцаю, што і дарослым будзе цікава. Дарослы тэатр (такі, як Купалаўскі) тым і займальны, што мы маем унікальную магчымасць узаемадзейнічаць з гледачамі, якія прыйдуць сюды пазней, глядзець ужо іншыя спектаклі».





Перейти в Афишу, посмотреть Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня

задать вопрос юристу


inf

inf