Афиша

Кошчын Дом

Режисер:
Ягор Лёгкін
В ролях:
Ігар Сідорчык, Ірына Пяшкова, Андрэй Каламіец, Васіль Ніцко, Вольга Сініца, Генадзь Гаранскі, Мікалай Лявончык, Марта Шантар, Раіса Астрадзінава, Татьяна Кулеш
Описание:

Самуіл Маршак
Казка-гульня на дзве дзеі

Спектакль на беларускай мове.
5+

Пастаноўка – Ягор ЛЁГКІН
Пераклад – Народны паэт Беларусі Рыгор БАРАДУЛІН
Мастак-пастаноўшчык – Дар’я ВОЛКАВА
Кампазітар – Леанід ПАЎЛЁНАК
Адмысловыя эфекты – Андрэй КАРАЛЕВІЧ
Балетмайстар – Яфім ФАДЗЕЕЎ, Людміла ФАДЗЕЕВА
Прэм’ера – 13 мая 2016 года

Вы знаёмыя з нашай Кошкай?
О! Яна – сапраўдная зорка!
Яе дом – палац, поўны самых яркіх, нечаканых і бліскучых рэчаў!
Якія яна праводзіць танцы, балі, вечарынкі!
А якія адметныя госці ў яе збіраюцца: Казёл, Каза, Певень, Курыца, Свіння! Да вас такія паны і не прыйдуць!
Хочаце жыць як наша Кошка?
Тады любіце толькі сябе!
Абрастайце рэчамі!
Нікому нічога не давайце, не пазычайце і ўвогуле не дапамагайце! А калі да вас прыйдуць два кацяняткі, якім няма дзе жыць – ганіце прэч!
Але памятайце – магчыма толькі яны, як здарыцца вялікая бяда, змогуць вас выратаваць!
Толькі ці пагодзяцца нашы кацяняткі на гэта? 





Перейти в Афишу, посмотреть Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня

задать вопрос юристу


inf

inf