Афиша

Грані

Описание:

12 студзеня 2017 года ў 18:00 у Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё выставы работ студэнтаў і выпускнікоў кафедры касцюма і тэкстылю ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў» — «Грані»

Сучасны тэкстыль – вельмі разнастайная і шматгранная з’ява, яскрава адлюстраваная ў працах студэнтаў і выпускнікоў кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Наватарскі погляд на сучасны тэкстыль пададзены нетрадыцыйнымі матэрыяламі, пераходам ад міні-тапісерыі да аб’ёмных арт-аб’ектаў і тэкстыльнай інсталяцыі.

Выстава «Грані» – гэта дэманстрацыя шматпланавасці мастацтва сучаснага тэкстылю ўвогуле, а таксама адлюстраванне ўнікальных асаблівасцяў, характэрных для «беларускай школы» мастацкага тэкстылю. У дадзеным выпадку «Грані» – ні што іншае, як творчыя пошукі аўтараў, якія імкнуцца выйсці за межы традыцыйнага ўспрыняцця гэтага кірунку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Кафедра касцюма і тэкстылю БДАМ імкнецца да захавання і адначасова да творчага пераасэнсавання беларускіх народных традыцый у кантэксце актуальнага мастацтва. Творы, якія прэзентуюцца на выставе, дэманструюць шматграннасць аўтарскіх падыходаў, разнастайнасць матэрыялаў і тэхналогій. Яны адлюстроўваюць невычэрпнасць творчай думкі і гатоўнасць да эксперыментаў.

«Грані тэкстылю» – гэта плоскасныя і аб’ёмна-прасторавыя творы, якія выкананы з дапамогай тэхнік ручнога ткацтва, вышыўкі, вязання, макрамэ, аплікацыі, тэкстыльнай пластыкі і разнастайных камбінацый тэхнік і падыходаў, гэта мастацкі роспіс тэкстылю, мадэляванне касцюма, праектаванне тэкстыльных вырабаў для прамысловай вытворчасці і шмат іншага.

Выстава «Грані» праходзіць у межах святкавання 40-годдзя факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў».
Х.І. Высоцкая, выкладчык кафедры тэкстылю

Выстава працягнецца да 5 лютага 2017 года.
Адрас: г. Мінск, вул. Герцэна, 2А; Т. +375 (17) 220-26-57.





Перейти в Афишу, посмотреть Курсы Валют на сегодня, Главные новости, Знакомства

тв программа на сегодня

задать вопрос юристу

inf

inf