Афиша

ГендэльБах

Жанр:
комедия
Режисер:
Генадзь Мушперт
В ролях:
Ёган Себасцьян Бах –  Сяргей Краўчанка, Георг Фрыдрых Гендэль –  Аляксандр Падабед, Шміт – Сяргей Кавальскі
Описание:

Национальный академический театр имени Янки Купалы.

Паўль Барц.

Вячэра без антракту паводле п’есы “Магчымая сустрэча”.

Працягласць – 1 гадзіна 40 хвілін
Прэм’ера – 27 чэрвеня 2009 года

Рэжысёр – Генадзь Мушперт

Дзеянне спектакля “ГендэльБах” пераносіць гледачоў у сярэдзіну XVIII стагоддзя і дазваляе ўявіць, як магла б выглядаць супольная вячэра славутага Георга Фрыдрыха Гендэля і яшчэ малавядомага на той час Ёгана Себасцьяна Баха.

Паўль Барц, характарызуючы сваю п’есу, заўважыў: “Сюжэт камедыі “Магчымая сустрэча” грунтуецца на ўяўнай гісторыі – прыдуманай сустрэчы Баха з Гендэлем у 1747 годзе з нагоды прыняцця Баха ў “Таварыства музычных навук”, першым і адзіным ганаровым сябрам якога з 1745 года быў Гендэль. На самой справе гэтыя кампазітары, нягледзячы на шматлікія паралелі ў іх біяграфіях, ніколі не сустракаліся, да таго ж Гендэль апошні раз прыязджаў ў Германію толькі ў 1750 годзе – у год смерці Баха. Астатнія ж факты, пры ўсёй адвольнасці іх інтэрпрэтацыі, цалкам аўтэнтычныя, у тым ліку і відавочнае нежаданне Гендэля асабіста сустракацца з Бахам, і неаднаразовыя спробы Баха пазнаёміцца з непараўнальна больш славутым калегам падчас ягоных прыездаў у Германію”.





Перейти в Афишу, посмотреть Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня

задать вопрос юристу


inf

inf