Афиша

Дзiкае паляванне караля Стаха

Режисер:
Владимир Савицкий
В ролях:
Александр Полозков, Андрей Гладкий, Андрей Королевич, Анна Козлова, Василий Козлов, Геннадий Горанский, Дмитрий Егоров, Екатерина Крылова, Иван Ушакевич, Игорь Денисов, Марта Шантар, Павел Лотарев
Описание:

Псіхалагічны дэтэктыў на дзве дзеі паводле аднайменнай аповесці Уладзімірa Караткевічa

Уладзімір Караткевіч 

Спектакль на беларускай мове.

14+

Аўтар інсцэніроўкі і пастаноўка - Уладзімір Савіцкі

Сцэнаграфія – [Віктар Цімафееў]

Мастак па касцюмах – Дар’я Волкава

Музычнае афармленне – Павел Захаранка

Пластычнае вырашэнне – Яўгенія Кульбачная

“Бязгучна скакала па верасе дзікае паляванне караля Стаха, імчалі шэрыя, туманныя, нахіленыя наперад постаці…”
“...Пісаць трэба так, каб вашы кнігі з бібліятэк кралі. Мае крадуць”
- Уладзімір Караткевіч

Цёмны, забыты, пракляты край… Дрыгва… Страх… Смерць… Прывіды, якія ажываюць і людзі, якія больш нагадваюць мерцьвякоў…
Дзікае паляванне караля Стаха гатовае скрышыць капытамі і ўтаптаць у багну любога, хто стане на яго шляху…
Ахвяра дзікага палявання – апошняя з роду Яноўскіх Надзея. Здаецца, нішто і ніхто не зможа ўратаваць бедную дзяўчыну.
Менавіта сюды едзе вядомы фалькларыст Андрэй Беларэцкі ў пошуках незвычайных легендаў і паданняў.
Ці зможа ён дапамагчы Надзеі Яноўскай?
Ці загляне “сонца ў ваконца” гэтага краю, альбо дзікае паляванне будзе вечна тут панаваць?

ПРА АЎТАРА:
1. Яго любімы раман — “Тры мушкецёры”
Перад тым як садзіцца пісаць чарговую рэч, Уладзімір Караткевіч перачытваў гэты твор Дзюма, які заўсёды быў на часопісным століку каля ягонага ложка.
2. Як і Хэмінгуэй, любіў лавіць акул
Калі адпачываў на моры, то абавязкова выходзіў з рыбакамі лавіць рыбу. У Кактэбелі спаймаў акулу, чым вельмі ганарыўся.
3. Вельмі любіў мультфільмы
Абавязкова адзначаў чырвоным алоўкам у праграме перадач, калі павінны паказваць мультфільмы, і глядзеў іх з вялікім захапленнем. Вельмі крыўдзіўся, калі яму забывалі нагадаць пра той ці іншы мультфільм.
4. Умеў (калі гэтага хацеў) зрабіць уражанне на дзяўчат
Як згадвала адна яго прыхільніца: “...Караткевіч літаральна пераўвасабляўся ў сваіх герояў — моцных, прыгожых, артыстычных шляхціцаў. Ён заварваў каву па адмысловым старажытным рэцэпце (таямніцу якога нікому не раскрываў), чытаў выбраныя месцы з Евангелля (паводле словаў самога пісьменніка — “адной з лепшых (калі ня самай лепшай) з гісторый, прыдуманых чалавецтвам за ўсё сваё стварэнне”), ставіў кружэлку з опернымі спевамі Забэйды-Суміцкага, запальваў свечкі, даваў чытаць “Митину любовь” Івана Буніна. Але калі дзяўчына не адказвала ўзаемнасцю, то імгненна крыўдзіўся і, можна сказаць, выкрэсліваў яе са свайго жыцця...”
5. Хацеў, каб помнік Янку Купалу быў узведзены на месцы былога манумента Сталіну
Паэт Мікола Аўрамчык пісаў: “Памятаю, як з ЦК кампартыі запрасілі нас абмеркаваць, у якім месцы Мінска ўзводзіць помнік Янку Купалу. (...) Уладзімір Караткевіч горача настойваў на тым, каб помнік Янку Купалу быў узведзены на месцы зруйнаванага манумента Сталіну на Цэнтральнай плошчы Мінска. Прадстаўнік ЦК, які праводзіў абмеркаванне, быў шакіраваны прапановаю Уладзіміра. Перад непахісным адстойваннем апошняга ён вымушаны быў асцярожна намякнуць, што прапанаванае месца ня можа быць занята нікім. (...) Але Уладзімір Караткевіч па-ранейшаму так і не адступіў ад сваёй прапановы...”





Перейти в Афишу, посмотреть Курсы Валют на сегодня, Главные новости

тв программа на сегодня

задать вопрос юристу


inf

inf